Міністэрства эканомікі не выключае рэвальвацыі курсу беларускага рубля.

Пра гэта заявіў сёння, адказваючы на ​​пытанні дэпутатаў, намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

«З улікам аператыўных мер ва ўсіх сегментах, а таксама з улікам мер, разлічаных на сярэднетэрміновую перспектыву, да канца года, не выключана сітуацыя рэвальвацыі, курс даляра можа быць апушчаны», — сказаў Андрэй Тур.

На думку намесніка міністра Мінэканомікі, рэвальвацыйныя працэсы ў Беларусі цалкам верагодныя.

Нагадаем, што ў панядзелак, 23 мая, беларускі рубель быў дэвальваваны на 56%, на 28 мая яго афіцыйны курс складае 4 932 рублі за даляр. Курс еўра на суботу ўстаноўлены на ўзроўні 7 026,62 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?