У адказ наведнікі форума сайта Мінабароны параілі аўтару артыкула пачытаць школьны падручнік па гісторыі.

Газета Міністэрства абароны «Во славу Родины» раскрытыкавала фільм «Белсата» пра беларускае войска «Гульня ў вайнушку», які зняў Антон Цялежнікаў.

Нічога прынцыпова новага ў тэксце Уладзіміра Кажэўнікава, які спецыялізуецца на артыкулах пра апазіцыю, няма. Пра герояў фільма, палітпрызыўнікоў Івана Шылу, Франака Вячорку і Андрэя Цянюту, ён пісаў ужо неаднойчы. У артыкуле пра «Гульню ў вайнушку» Кажэўнікаў у чарговы раз звінаваціў прадстаўнікоў апазіцыі ў сімпатыях да фашызму, у каторы раз паўтарыў тэзу пра тое, што бел-чырвона-белы сцяг пайшоў ад часоў Другой сусветнай вайны, з’явіўшыся дзякуючы намаганням калабарантаў.

У адказ на артыкул наведнікі форума сайта Мінабароны параілі яго аўтару пачытаць школьны падручнік па гісторыі, каб даведацца, калі з’явілася нацыянальная сімволіка. А за адно запыталіся, чаму лозунг «Жыве Беларусь!» на думку аўтара з’яўляецца фашысцкім.

Глядзі яшчэ: Каментар Антона Цялежнікава
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?