«Заява прэзідэнта ЗША Барака Абамы па Беларусі ад 27 мая 2011 года з’яўляецца неправамернай і не грунтуецца на рэальных фактах падзей», — гаворыцца ў каментарыіпрэс-сакратара беларускага МЗС Андрэя Савіных.
Паводле яго слоў, не першы раз амерыканскі бок заяўляе пра ўзмацненне санкцый — пры тым, што ЗША з уласнага досведу адносінаў з шэрагам краін павінны цудоўна ведаць, што палітыка санкцый не дзейнічае.
«Як можна задумваць увядзенне санкцый супраць дзяржаўных прадпрыемстваў — на іх жа працуюць значная частка насельніцтва Беларусі, яны ў значнай ступені фарміруюць бюджэт краіны — гэта значыць ахову здароўя, сацыяльнае забеспячэнне, пенсіі, адукацыю. Тады супраць каго насамрэч скіраваны гэтыя санкцыі? Гэта простае супастаўленне паказвае крывадушнасць сцвярджэнняў аб «падтрымцы беларускага народа», — заявіў Савіных.
«Мы ўпэўнены ў важнасці ўзаемадзеяння Беларусі з ЗША. Злучаныя Штаты павінны знайсці ў сабе сілы адмовіцца ад падманных стэрэатыпаў і састарэлых падыходаў. Даўно час пачаць будаваць канструктыўнае супрацоўніцтва ў сапраўдных інтарэсах нашых народаў. Мы заўсёды былі да гэтага гатовы — і гатовы зараз», — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.
Як раней паведамлялася, Барак Абама асудзіў прысуды, вынесеныя
ЗША лічаць «адважных актывістаў і кандыдатаў, арыштаваных і абвінавачаных у сувязі з задушэннем пратэсту 19 снежня, палітычнымі зняволенымі», заявіў Абама.