Сёння ў Сядзібе БНФ (праспект Машэрава,8) мусіў адбыцца круглы стол на тэму рэфармавання Міністэрства ўнутраных справаў. Гэты семінар мусіў адбыцца ў рамках «Народнай праграмы».

Аднак, правядзенню мерапрыемства перашкодзілі якраз супрацоўнікі міліцыі. Дзверы на Ўправу былі адчыненыя, таму туды ўвайшоў участковы і яшчэ два міліцыянты. Участковы адзначыў, што праводзіцца праверка па факце знаходжання замежных грамадзян.

У выніку ў Савецкі РУУС былі дастаўленыя трое грамадзян Украіны, адна расіянка, а таксама беларусы, у якіх не было пашпартоў. Сярод іх старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак, былы міністр працы Аляксандр Сасноў, а таксама журналістка Вольга Ісакава.

Вядома, што затрыманыя дзейсныя палкоўнікі ўкраінскай міліцыі Мартыненка і Палагая. Апошняя з'яўлялася выкладчыцай ва ўніверсітэце. Трэці затрыманы ўкраінец - гэта былы памочнік прэзідэнта Украіны па правах чалавека Півавараў. Таксама затрыманая расіянка Саламатава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?