Гісторыя Беларусі за пяць хвілін. Мультфільм пра «шалёны беларускі народ»
Не, гэта зусім не прапанова кшталту «Cусветная філасофія за тры гадзіны». Рэч у тым, што кампанія «Будзьма беларусамі!» і партал TUT.BY знялі першы анімацыйны фільм паводле гісторыі Беларусі.За чатыры з паловай хвіліны, глядач убачыць на экране ўсё, што адбывалася ў беларускай гісторыі: пачынаючы са стварэння свету, і сканчваючы
Анімацыя Юліі Рудзіцкай трымае гледача ўсе пяць хвілін — прапусціць нельга ні секунды, таму што сюжэт праносіцца па гісторыі з хуткасцю экспрэса. У якасці саўндтрэка — спецыяльны трэк з элементамі
-- Мы хацелі зацікавіць людзей беларускай гісторыяй, — кажа саўтар ідэі праекта Юлія Ляшкевіч. — У мультфільм у выніку ўвайшлі далёка не ўсе важныя падзеі беларускай гісторыі, хай людзі спрачаюцца, абмяркоўваюць, цікавяцца і дадаюць нешта сваё.
І насамрэч, у стужку не трапілі ні Сталін, ні Гітлер (якіх ад самага пачатку «ўпісаў» Лявон Вольскі), ні Ігнат Дамейка, ні N.R.M. — у першапачатковай задуме гэтыя асобы планаваліся. Але аўтары вырашылі не перагружаць сюжэт.
Лейтматыў стужкі — беларусы не такія ўжо сціплыя, ціхія і памяркоўныя, як яны прывыклі пра сябе казаць. Тым больш, што «памяркоўным» сябе мала хто лічыць, а вось калі гаворка заходзіць пра беларусаў агулам — тады ўжо і «ціхія», і «цярплівыя». Мультфільм жа паказвае, што беларусам не проста ёсць чым ганарыцца, тут ужо фігуруе «шалёны беларускі народ».
Падзеі сканчваюцца ў
Стваральнікі мульціка хочуць верыць, што стужку можна будзе паказаць на
Каментары