Беларускія каталікі святочнай працэсіяй адзначылі Урачыстасць Божага Цела. Шэсце сабрала да трох тысяч чалавек.

Пачалася працэсія ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ля Плошчы Перамогі.

Пачалася працэсія ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ля Плошчы Перамогі.

Пасля вернікі рушылі па праспекце Незалежнасці.

Пасля вернікі рушылі па праспекце Незалежнасці.

На Плошчы Перамогі быў першы ўрачысты прыпынак.

На Плошчы Перамогі быў першы ўрачысты прыпынак.

Ля Вечнага Агню чынна змянялася варта…

Ля Вечнага Агню чынна змянялася варта…

Вернікі і піянеры.

Вернікі і піянеры.

Найсвяцейшы Сакрамант.

Найсвяцейшы Сакрамант.

Турынская плашчаніца на святочнай працэсіі – адна з некалькіх дзясяткаў копій у свеце.

Турынская плашчаніца на святочнай працэсіі – адна з некалькіх дзясяткаў копій у свеце.

У працэсіі ўзяло ўдзел больш каля 2000 вернікаў.

У працэсіі ўзяло ўдзел больш каля 2000 вернікаў.

На Кастрычніцкай плошчы людзі маліліся за ахвяр тэракта ў мінскім метро.

На Кастрычніцкай плошчы людзі маліліся за ахвяр тэракта ў мінскім метро.

Святочныя шэрагі.

Святочныя шэрагі.

Шлях сакраманту абсыпалі кветкамі.

Шлях сакраманту абсыпалі кветкамі.

Ля ГУМа за працэсіяй назіралі і мінакі, нехта і хрысціўся.

Ля ГУМа за працэсіяй назіралі і мінакі, нехта і хрысціўся.

Шлях працэсіі прайшоў і праз будынак КДБ.

Шлях працэсіі прайшоў і праз будынак КДБ.

На падыходзе да плошчы Незалежнасці.

На падыходзе да плошчы Незалежнасці.

Крыжык у руках адной з удзельніц працэсіі.

Крыжык у руках адной з удзельніц працэсіі.

Прыпынак ля Чырвонага касцёла.

Прыпынак ля Чырвонага касцёла.

Скончылася працэсія ля Архікатэдральнага касцёла.

Скончылася працэсія ля Архікатэдральнага касцёла.

Працэсія на Божае Цела прайшла ў сталіцы дваццаты раз у нядзелю 29 мая. Негледзячы на часовыя непаразуменні з Мінгарвыканкамам (сталічныя ўлады хацелі скіраваць шэсце другаснымі вуліцамі Мінска) святочная працэсія ўрэшце прайшла традыцыйным маршрутам на цэнтральным праспекце Мінска. Напачатку была Святая Імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой горцы − затым працэсія прыпынілася на Плошчы Перамогі − Кастрычніцкай плошчы і ў Чырвоным касцёле. Завершылася працэсія каля архікатэдры. У працэсіі ўзялі ўдзел ад 2000 да 3000 вернікаў.

Ва ўрачыстасць Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар прычасця.

Святкаванне ўрачыстасці Божага Цела было ўведзена ў XII стагоддзі пасля аб’яўленняў блаславёнай Юліяне (1193–1258 гг.),
настаяцельніцы кляштара аўгустынак, які знаходзіўся пад Льежам (Бельгія). Ёсць меркаванні, што ўпершыню працэсія была праведзена ў Кёльне (Германія). З цягам часу свята пачало набіраць папулярнасць, і ў 1264 годзе папа Урбан IV устанавіў свята Corpus Christi (Божага Цела) ва ўсім Касцёле. У хуткім часе святкаванне пачало суправаджацца правядзеннем працэсій. Працэсія Божага Цела — гэта эўхарыстычная працэсія, праходзіць яна звычайна навокал касцёла ці па вуліцах горада і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?