Яшчэ ў лютым.

Як паведаміла маці Змітра, сын нават сам не пісаў аб здарэнні. Маўляў, пра праблемы са здароўем ёй нічога не паведамляе, каб не хвалявалася. Зоя Дзмітрыеўна даведалася пра ўсё ад яго знаёмых. Калі ў Змітра запыталася, то ён адказаў, што паваліўся на прагулцы і зламаў нос. Жанчына не ведае, ці праўда гэта. Не выключае, што нос маглі і зламаць падчас допытаў. Сумненняў у яе яшчэ больш пасля заяў Міхалевіча і Саннікава пра катаванні за кратамі.

Зміцер часта піша лісты маці. Зоя Дзмітрыеўна адзначыла, што сын трымаецца бадзёра, мяркуючы па допісах. Напісаў, што бачыў Андрэя Саннікава і Фёдара Мірзаянава. І з аптымізмам заўважыў: «Пакуль не здаёмся».

Каб не губляць час, ён пачаў вывучаць польскую мову. А таксама піша новую кнігу. Цяпер, праўда, не гістарычную — доступу да першакрыніц няма.

Змітра Дразда асудзілі на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе аб так званых масавых беспарадках 19 снежня 2010.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?