Заява прэзідэнта ЗША Барака Абамы па Беларусі з’яўляецца неправамернай і не заснавана на рэальных фактах падзей. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным 30 мая каментарыі прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных.

«У каторы раз амерыканскі бок заяўляе пра ўзмацненне санкцый — пры тым, што ЗША з уласнага вопыту адносінаў з шэрагам краін павінны добра ведаць, што палітыка санкцый не дзейнічае, — зазначыў Савіных. — Як можна задумваць увядзенне санкцый супраць дзяржаўных прадпрыемстваў — на іх жа працуе значная частка насельніцтва Беларусі, яны ў значнай ступені фарміруюць бюджэт краіны, гэта значыць ахову здароўя, сацыяльнае забеспячэнне, пенсіі, адукацыю. Т

ады супраць каго насамрэч скіраваны гэтыя санкцыі?
Гэта простае супастаўленне паказвае крывадушнасць сцвярджэнняў аб «падтрымцы беларускага народа».

На думку беларускага МЗС,

Злучаныя Штаты павінны знайсці ў сабе сілы адмовіцца ад падманных стэрэатыпаў і састарэлых падыходаў.
«Даўно пара пачаць выбудоўванне канструктыўнага супрацоўніцтва ў сапраўдных інтарэсах нашых народаў. Мы заўсёды былі да гэтага гатовы — і гатовы зараз», — падкрэсліў Савіных.

Як раней паведамлялася, 27 мая Абама асудзіў прыгаворы, вынесеныя беларускім апазіцыянерам, і заявіў аб магчымасці ўвядзення новых санкцый у дачыненні да Беларусі.

«Я рашуча асуджаю прыгаворы і пакаранні апазіцыйным кандыдатам у прэзідэнты Уладзіміру Някляеву, Андрэю Саннікаву, Віталю Рымашэўскаму, Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу ў Беларусі», — гаварылася ў заяве амерыканскага прэзідэнта, размешчанай на сайце Белага дома.

Абама падкрэсліў, што ў дадатак да ўжо дзейных санкцый, якія былі ўведзены ўрадам ЗША, — абмежаванняў на паездкі для беларускі чыноўнікаў і замарозкі іх фінансавых актываў, — З

ША будуць праводзіць палітыку новых санкцый супраць асобных беларускіх дзяржпрадпрыемстваў.

«Гэтыя меры скіраваны супраць адказных за рэпрэсіі, у прыватнасці прэзідэнта Лукашэнкі, і не скіраваны супраць народа Беларусі, — зазначыў прэзідэнт ЗША. — Мы ўзгадняем дзеянні з іншымі ўцягнутымі ўрадамі, каб забяспечыць прыцягненне да адказнасці беларускіх чыноўнікаў, адказных за гэтыя рэпрэсіўныя акцыі, шляхам рэалізацыі гібкага міжнароднага рэжыму санкцый».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?