Канцэрн "Белбіяфарм" унёс у Міністэрства эканомікі Беларусі прапановы наконт павышэння цэнаў на лекавыя сродкі беларускай вытворчасці.
Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу прадстаўнік ведамства.
"Ёсць прапанова па досыць шырокім асартыменце лекаў, якія выпускаюць прадпрыемствы, што ўваходзяць у канцэрн, і цэны на якія рэгулюе дзяржава.
Канцэрн імкнецца мінімізаваць выдаткі ў сувязі з дэвальвацыяй афіцыйнага абменнага курсу беларускага рубля, бо бальшыня беларускіх лекаў мае даволі высокую частку імпартнай сыравіны", — сказаў чыноўнік.
Ён адзначыў, што Мінэканомікі ў гэтых умовах мае намер забяспечыць мінімальна магчымы рост рознічных цэн, у тым ліку за кошт зьніжэньня ўзроўню рэнтабельнасьці фармпрадпрыемстваў. Аднак "па асобных пазіцыях, напрыклад,
дзе частка імпартнай сыравіны дасягае 90%, рэзкага росту цэнаў не пазбегнуць".