Пазоў "Нашай Нівы" да Міністэрства інфармацыі будзе разгледжаны ў Вышэйшым гаспадарчым судзе.
Рэдакцыя «НН» дамагаецца ў судзе адмены папярэджання, вынесенага Мінінфа. Падставай для вынясення, паводле міністэрства, стала публікацыя на старонках газеты «недакладнай інфармацыі аб тым, што адна з ахвяраў тэракту 11 красавіка нібыта знаходзілася на станцыі да позняга вечара». На думку Мінінфарма, распаўсюд гэтай інфармацыі прычыняе шкоду грамадскім інтарэсам, дыскрэдытуе органы дзяржаўнай улады, выратавальныя і медыцынскія службы, якія бралі ўдзел у аказанні дапамогі пацярпелым.
Папярэджанне стала падставай для пачатку працэсу ліквідацыі газеты «Наша Ніва». Аднак суд па ліквідацыі выдання пакуль прыпынены, бо рэдакцыя абскарджвае папярэджанне.
Сёння а 14.30 суддзя Алена Маёрава разгледзіць справу.