Пра гэта паведаміў БелаПАН сам палітык.

Паводле слоў Лябедзькі, 20 мая ён павінен быў атрымаць рашэнне следства або пра працяг расследавання крымінальнай справы, або пра спыненне гэтай справы. «Сёння ўжо 30 мая. Ніякіх пісьмовых паведамленняў, ніякіх дакументаў я не атрымаў», — сказаў палітык.

Аб працягу расследавання крымінальнай справы Лябедзька даведаўся ад свайго адваката. «Ёй паведамілі пра тое, што расследаванне ў дачыненні да мяне прадоўжана. Але паўтаруся, што ніякіх афіцыйных папер пра гэта з пракуратуры я не атрымліваў», — сказаў лідар АГП. Ён таксама зазначыў, што не мае ўяўлення пра тое, на які тэрмін працягнута расследаванне яго справы.

***

Анатоль Лябедзька, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты ад АГП на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Яраслава Раманчука, з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. Ён быў затрыманы ў сталіцы ў ноч з 19 на 20 снежня ва ўласнай кватэры і дастаўлены ў СІЗА КДБ. Палітыка абвінавацілі ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі (масавыя беспарадкі). Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

6 красавіка Лябедзька быў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

Як паведаміў палітык, у першыя дні пасля затрымання следчыя прапаноўвалі яму напісаць «які-небудзь пакаянны ліст» або выступіць у дзяржаўных СМІ з заявай, абяцаючы ўзамен вызваленне з СІЗА. На гэта Лябедзька, паводле яго слоў, адказаў, што хутчэй «адгрызе сваю правую руку», чым выступіць з такімі заявамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?