Што адбылося з беларускім рублём? Калі ў абменніках у рэшце рэшт з’явіцца валюта? Якое выйсце з эканамічнай сітуацыі ў краіне? На гэтыя пытанні адказаў Сяргей Чалы падчас лекцыі, якую ён правёў для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.
Пра вытокі крызіса
У нас на 70% эканоміка — савецкая і толькі на 30% — рынкавая. У нас двухсектарная эканоміка. Ёсць «казённы сектар» — па прыкладу савецкай, а ёсць — рынкавы, ён меншы. І ўмовы, у якіх яны функцыяніруюць, абсалютна розныя. У Беларусі няма адзінай
Што адбывалася далей? Актывы банкаў пераўтвараліся ў пазыкі, аўтаматычна пагаршаліся паказчыкі фінансавай устойлівасці банкаў… А потым адбывалася рэкапіталізацыя банкаў — Нацбанк за свой рахунак папаўняў актывы гэтых банкаў. Фокус у тым, што Нацбанк з такім жа поспехам мог «намаляваць» грошы на рахунках датуемых прадпрыемстваў без удзелу
Беларуская эканамічная мадэль не апісваецца ні ў адным падручніку. Ну дзе яшчэ такое можна ўбачыць, каб эканамічнай палітыкай прадпрыемства была «не дай Бог не паказаць прыбытак», бо тады ж не атрымаеш ні датацый ні субсідый ад дзяржавы…
Беларуская эканоміка многія гады працавала, як адна вялікая фірма пад назвай Беларусь, дзе маглі быць і планава стратныя аддзелы, каб цэнтр прыбытку знаходзіўся ў іншым месцы. Дарэчы, калі сюды прыязджалі спецылісты сусветнага банка і задавалі пытанне: «А які памер гэтых субсідый?» ім ніхто дакладна адказаць не мог.
У гэтай сітуацыі цяжка сказацль, хто стратны, а хто прыбытковы. У некага ільготы па прыбылі, у кагосьці ільготы на дабаўленую вартасць. Фактычна, эканамічныя ўлады Беларусі самі выбіралі, хто будзе стратны, а хто прыбыльны…
У апошнія гады мадэль эканамічнага роста ў асноўным больш чым напалову забяспечвалася прыростам крэдытавання ў межах дзяржпраграм. Прыкладна з 2006 года мадэль эканамічнага роста грунтавалася на знешнім фінансаванні. І якасць гэтых інвестыцый, пачынаючы з 2006 года, паслядоўна пагаршалася. У гэтым сэнсе 2006 год быў апошнім устойлівым годам, з якога і пачалося назапашванне дысбалансаў.
Доля будаўніцтва ў структуры інвестыцый паслядоўна нарастае. Яно праходзіць па раздзеле «Інавацыі ў асноўны капітал», але насамрэч гэта проста будаўніцтва. За кошт інвестыцый у жыллёвае будаўніцтва, прычым у асноўным ільготнага, нам удалося зрабіць узровень Валавага унутранага прадукта станоўчым па выніках 2009 года. Пры гэтым доля сапраўдных інвестыцый — у машыны і абсталяванне — паслядоўна зніжаецца, і зараз складае прыкладна 38%. Гэта гістарычны мінімум за ўсю гісторыю суверэннай беларускай эканомікі…
Пра тое, што Нацбанк Беларусі — фактычны банкрот
Фактычна можна гаварыць, што недзе з красавіка 2011 Нацыянальны банк Беларусі — тэхнічны банкрот. Яго абавязанні перавышаюць яго ж актывы. І пры гэтым прыдуманы «чароўны» інструмент для таго, каб «маляваць» наяўнасць золатавалютных рэзерваў. Гэта свопы з камерцыйнымі банкамі.
Што такое свопы? Камерцыйныя банкі прыцягваюць валюту. Нацбанк яе ў іх адбірае, залічвае сабе на тры — шэсць месяцаў, а ім дае беларускія рублі, маўляў, працуйце, бо крэдыты ў валюце ў нас забаронены. І фокус заключаецца ў тым, што гэтыя абавязанні трэба выконваць, а грошы аддаваць. І ў Нацбанка не толькі нэта- актывы сталі адмоўнымі, але і памер абавязанняў перад камерцыйнымі банкамі перавысіў у структуры залатавалютных рэзерваў, рэсурсы самога Нацбанка ў замежнай валюце.
Калі гаварыць пра вострую фазу крызіса, якую Беларусь перажывае зараз, то нельга не адзначыць і ролю ў гэтым Нацбанка. За апошнія
У лютым Нацбанк сваёй пастановай унёс абмежаванне для пакупкі камерцыйнымі банкамі валюты, якая рэалізоўвалася насельніцтву. Камерцыйныя банкі маглі купіць валюту на міжбанкаўскай біржы толькі ў першыя тры дні месяца і толькі ў памеры фактычнага продажу ў папярэднім месяцы. Студзень і люты былі спакойнымі, а ў сакавіку выйшла справаздача МВФ, дзе было напісана, што Беларусі не пазбегнуць дэвальвацыі.
Людзі адрэагавалі хутка — яны кінуліся ў абменнікі. А там што? А там было вельмі мала валюты. І калі яна фізічна скончылася, стала зразумела: «Грошай няма». А Нацбанк замест таго, каб адмяніць сваю ж пастанову, цэлы тыдзень рабіў добрую міну пры дрэннай гульні, маўляў, усё нармальна. Нацбанк нічога не рабіў тыдзень. Калі стала зразумела, што паніка не заканчваецца, валюту сталі падвозіць па прынцыпу «дзень у дзень», у залежнасці ад таго, колькі было прададзена ўчора.
Цярплівасці Нацбанка хапіла на тыдзень. Бо за гэты тыдзень людзі скупілі 760 мільёнаў долараў і Нацбанк 22 сакавіка вырашыў прыпыніць продаж валюты насельніцтву. На той момант золатавалютныя рэзервы Нацбанка складалі 1 мільярд 800 мільёнаў, а за тыдзень раскупалася 760 мільёнаў, Нацбанку стала страшна… У такім «паралізованым» рэжыме наш валютны рынак і функцыяніруе…
Пра незавершаную дэвальвацыю
«Нармальнае выйсце з такога дысбалансу — гэта дэвальвацыя. Праз якую, напрыклад, у свой час прайшлі Польшча і Украіна. У нас жа атрымалася
Афіцыйны — 3000, наяўны, — 4–4500, курс на «чорным рынку» — 6–7 і курс на Міжбанкаўскай біржы — за 10 тысяч. Два тыдні таму курс быў парабалічны. Аднак у рэшце рэшт курс рубля на Міжбанкаўскай біржы стаў умацоўвацца, таму што імпарцёры адмовіліся прывозіць сюды тавар
І што ў выніку — валюты зноў няма. І зараз мы апынуліся ў куды горшай сітуацыі, чым пасля самой дэвальвацыі… Фокус у тым, што мы сабралі ўвесь негатыў, які суправаджае інфляцыю, а эканамічнай выгады не атрымалі…
Дарэчы, на фоне дэвальвацыі ў Беларусі ізноў сталі цыркуліраваць чуткі аб увядзенні расійскага рубля. Я лічу, што ніякіх перспектыў яго ўвядзення няма. Гэта не трэба ні нам, ні Расіі, бо гэта не вырашыць нашых паблем.
Што зараз трэба зрабіць? Правесці аб’ектыўныя таргі на міжбанкаўскай біржы, куды б прыходзілі заяўкі і ад камерцыйных банкаў і ад імпарцёраў. І вось пасля гэтага ўсталяваўся б аб’ектыўны, роўнаўзважаны курс беларускага рубля, які трэба было б прызнаць. Зразумела, што ўпалі б нашы заробкі, яны і так фактычна ўпалі, але гэта заробкі, якія стварае наша эканоміка. Нашы заробкі — гэта ўзровень канкурэнтаздольнасці нашай эканомікі. Але калі мы робім выгляд, што канкурэнтаздольнасць эканомікі вышэй і штучна завышаем курс рубля, то вынікам стане таварны дэфіцыт і рост цэн… Таму плануемае з 1 чэрвеня падвышэнне пенсій на сённяшні дзень нічым эканамічна неабгрунтавана…