30 мая ў Парыжы праходзіць чарговы раўнд беларуска-французскіх кансультацыі паміж Міністэрствамі замежных спраў. Беларускую дэлегацыю на іх узначальвае начальнік галоўнага ўпраўлення Еўропы МЗС Аляксей Скрыпко, французскую — дырэктар дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Філіп Лефор.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, падчас кансультацый бакі абмяркуюць пытанні палітычнага, гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага характару, супрацоўніцтва ў сферы культуры, адукацыі, развіцця дагаворна-прававой базы, а таксама абмяняюцца думкамі па стане адносінаў Беларусі з Еўрасаюзам, уключаючы ініцыятыву ЕС «Усходняе партнёрства», супрацоўніцтва ў межах еўрапейскіх і міжнародных арганізацый і актуальных рэгіянальных праблемах.

Паводле звестак МЗС, па выніках 2010 года аб’ём знешняга гандлю паміж Беларуссю і Францыяй склаў 441,55 млн. долараў ЗША (95,9% да ўзроўню 2009 года). Экспарт склаў 57,079 млн. долараў (84,4%), імпарт — 384,476 млн. долараў (97,8%). Сальда склалася адмоўнае для Беларусі ў памеры 327,39 млн. долараў.

Аб’ём інвестыцый з Францыі ў эканоміку Беларусі за мінулы год зафіксаваны на ўзроўні 3,2 млн. долараў, у тым ліку прамых — 0,2 млн. долараў ЗША.

За першыя чатыры месяцы 2011 года двухбаковы гандлёвы абарот склаў 198,4 млн. долараў (+74,6%), пры гэтым экспарт павялічыўся на 43,7% (27,6 млн. долараў), імпарт — на 80,9% (170,77 млн. долараў). Сальда склалася адмоўнае — 143,164 млн. долараў.

Прамыя французскія інвестыцыі за першы квартал склалі 1,4 млн. долараў (19 тыс. долараў ЗША за аналагічны леташні перыяд).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?