Пасол Расіі ў Мінску Аляксандр Сурыкаў запэўнівае, што расійскі бізнэс зацікаўлены ва ўдзеле ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі.

«Нічога бандыцкага і пачварнага ніхто не задумвае, калі ёсьць жаданне беларускага боку», — заявіў журналістам Сурыкаў.

Ён таксама паведаміў, што рашэнне аб выдзяленні Беларусі крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС будзе прынятае бліжэйшым часам:

«Рада Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС 4 чэрвеня ў Кіеве будзе прымаць рашэнне аб канкрэтнай выдачы крэдыту, тады будзе падпісана крэдытная дамова. Я думаю, што гэта ўжо справа блізкай будучыні», — сказаў А. Сурыкаў журналістам у аўторак у Мінску.

Паводле Інтэрфаксу, магчымы крэдыт Беларусі з боку ЕўрАзЭС складзе 1,2 млрд даляраў, першая транша — 800 млн, з іх 75% — ад Расіі. Пра гэта агенцтву заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Расіі Андрэй Дзянісаў. Раней гаворка ішла пра 3 мільярды даляраў крэдыту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?