Прэзыдэнт Беларусі заявіў, што ва ўзаемадачыненьнях паміж дзяржавай і царквой ён падтрымлівае палітыку прагматызму.

Сёньня на сустрэчы з членамі сыноду Беларускай праваслаўнай царквы А. Лукашэнка падкрэсьліў важнасьць устрымацца ад няўзважаных крокаў у гэтай сфэры. Як зазначыў прэзыдэнт, можна ўвесьці ва ўсіх ВНУ курс рэлігіязнаўства, набудаваць храмаў, аднак гэта можа выклікаць у грамадзтве негатыўную рэакцыю.

Пры гэтым прэзыдэнт дадаў, што ў Беларусі ўдалося ў пляне рэлігіі практычна за дзесяцігодзьдзе прайсьці шлях, які іншыя ідуць стагодзьдзямі.

Фота з сайту Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?