Расія і Беларусь павінны вырашыць праблемную сітуацыю, звязаную з тым, што некаторыя грамадзяне Расіі ў апошні час аказваюцца неўязнымі ў Беларусь. Пра гэта заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў «РИА Новости» ў аўторак у Мінску.

У апошні час у Беларусі неаднаразова затрымлівалі расейскіх праваабаронцаў і журналістаў. Беларускі бок заяўляў, што шэрагу з іх забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі.

«Трэба сесці і падумаць, як пазбегнуць гэтых вострых сітуацый, і знайсці рашэнне», — сказаў пасол.

Пры гэтым ён растлумачыў, што «у нашым пагадненні ёсць запіс, што краіна-член саюзнай дзяржавы можа забараняць ўезд на сваю тэрыторыю некаторым грамадзянам іншага боку саюзнай дзяржавы». «Гэтым, на жаль, часам інтэнсіўна карыстаюцца начальнікі гарадскіх і раённых аддзелаў унутраных справаў Беларусі», — дадаў ён. Пры гэтым Сурыкаў растлумачыў, што ў Расіі такое рашэнне можа прыняць толькі суд.

Учора з Беларусі быў высланы журналіст тэлеканала «Дождь» Радзівон Марынічаў, пасля таго, як узяў інтэрв’ю ў Ірыны Халіп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?