Канцэрн «Белнафтахім» даручыў АЗС, якія належаць дзяржаўнаму ВА «Беларуснафта» і знаходзяцца ў памежнай зоне і на буйных аўтамагістралях, прадаваць паліва нерэзідэнтам Беларусі (у тым ліку расіянам) толькі за валюту (даляры, еўра, расійскія рублі).

Як паведамляе Інтэрфакс, кошт паліва ў замежнай валюце для нерэзідэнтаў, якіх будуць пазнаваць па нумарах на аўтамабілях, адпавядае цане, вызначанай у беларускіх рублях па курсе Нацбанку.

Аператараў АЗС папярэдзілі пра адказнасць за невыкананне распараджэння канцэрна «Белнафтахім».

У канцэрне «Белнафтахім» патлумачылі, што дадзенае рашэнне прынятае ў адпаведнасці з лістом Нацбанка, які пашырыў пералік тавараў і паслугаў, за якія можна расплаціцца валютай. Нацбанк матывуе сваю пастанову неабходнасцю «прыцягнення ў эканоміку Беларусі валютных сродкаў насельніцтва (уключаючы фізічных асоб-нерэзідэнтаў)».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?