Пентагон прыйшоў да высновы, што кампутарны сабатаж з боку якой-небудзь дзяржавы можа разглядацца як «акт вайны». Такім чынам, ваеннае ведамства ЗША разглядае магчымасць адказаць на хакерскія атакі ужываннем традыцыйнай ваеннай сілы,
піша Wall Street Journal.

Першая афіцыйная стратэгія Пентагона ў дачыненні да кіберпрасторы павінная стаць здабыткам галоснасці ў наступным месяцы і, як піша выданне, уяўляе сабой спробу скарэктаваць магчымыя пагрозы, паводле якіх хакер уяўляе пэўную небяспеку для амерыканскіх ядзерных аб’ектаў.

У прыватнасці, Пентагон мае намер апублікаваць гэты план у якасці папярэджання патэнцыйным праціўнікам, якія могуць выкарыстоўваць хакераў.

«Калі вы адключыце нашу энергасістэму, можа быць, мы адкажам запускам ракеты», — кажа крыніца ў Пентагоне.

Нядаўнія напады на ўнутраныя сістэмы Пентагона, а таксама сабатаж з дапамогай віруса Stuxnet ядзернай праграмы Ірана паўплывалі на рашэнне ЗША распрацаваць дакладную стратэгію стаўлення да кібератак.

Згодна з новай канцэпцыяй, Пентагон не адказвае на пытанне пра тое, як вызначыць, што ўзровень кампутарнага сабатажу дастаткова сур’ёзны, каб разглядаць яго як «акт вайны», або як вызначыць дачыненне дзяржавы да гэтай кібератакі. Хоць гэтыя пытанні ўжо абмяркоўваліся ў асяроддзі вайскоўцаў.

Апошнім часам хакерскія атакі прыносяць значную шкоду. Кібератакам падвяргаюцца як дзяржаўныя сайты, так і рэсурсы буйных кампаній. У панядзелак урад Аўстраліі папярэдзіў здабыўныя кампаніі пра пагрозу кібератакі з боку невядомых хакераў, якія дзейнічаюць з-за мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?