Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі адзначае згуртаванасць і народнасць беларускага парламента. Аб гэтым прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы заявіў на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным 10‑годдзю Палаты прадстаўнікоў. «Мінулыя гады паказалі згуртаванасць беларускіх парламентарыяў і здольнасць своечасова і якасна вырашаць заканадаўчыя пытанні», – сказаў ён.

Акрамя таго, дэпутаты актыўна працуюць у акругах, дапамагаючы людзям вырашаць надзённыя жыццёвыя праблемы. «Такая блізкасць заканадаўцаў да выбаршчыкаў сведчыць, што парламент Беларусі – сапраўды народны», – сказаў Уладыка Філарэт. І ў гэтым, паводле яго слоў, адзін з крытэрыяў сапраўднай легітымнасці парламента. Уладыка Філарэт падзякаваў парламентарыям за супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой і дапамогу ў рэалізацыі грамадска значных пачынанняў. Ён адзначыў важную ролю дэпутатаў у развіцці царкоўна – дзяржаўных адносін, у прыватнасці, у падрыхтоўцы паправак у закон «Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях». «Народныя выбраннікі цвёрда сталі на абарону канфесіянальнага міру і стабільнасці», – падкрэсліў Патрыяршы Экзарх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?