З 1 чэрвеня цэны на замежныя лекі могуць падняцца на 60%.
Такую інфармацыю карэспандэнт «НН» атрымаў ад супрацоўнікаў аптэкаў у Мінску і некаторых раённых цэнтрах Беларусі. Фармацэўты кажуць, што рэшткі запасаў будуць прадавацца па старых цэнах, але новы завоз са складоў прынясе і новыя цэны.

Нагадаем, што канцэрн «Белбіяфарм» прасіў у Міністэрства эканомікі Беларусі дазволу на павышэнне цэнаў і на лекі беларускай вытворчасці.

Імпарцёры лекаў знаходзіліся ў больш выйгрышным палажэнні ў параўнанні з іншымі ўдзельнікамі рынку, бо мелі магчымасць купляць валюту па курсе Нацбанка.

Разам з тым, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў краіне няма тавараў, на якія трэба паднімаць цэны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?