На адным з палігонаў у Беларусі ў выніку няшчаснага выпадку загінуў афіцэр.

Прычынай трагедыі стаў разрад ад высакавольтнай лініі электраперадач. Ад атрыманых траўмаў афіцэр памёр на месцы.

Зараз ідзе расследаванне. Прычыны няшчаснага выпадку высвятляюцца камісіяй Міністэрства абароны і следчай групай Беларускай ваеннай пракуратуры. Ваеннае ведамства выказала спачуванні родным і блізкім і акажа ім дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?