За грубае парушэнне працоўных абавязкаў кіраўніка арганізацыі звольнены дырэктар Віцебскага завода трактарных запасных частак Уладзімір Федарэнка.
У дачыненні да Федарэнкі ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).
На гэтым прадпрыемстве працаваў абвінавачаны па справе аб выбуху ў мінскім метрапалітэне 11 красавіка.
31 мая ў Аляксандра Лукашэнкі прайшла чарговая нарада аб ходзе расследавання тэракту.