Намесніца галоўнага рэдактара газеты «Народная воля» стала лаўрэаткай міжнароднай прэміі імя Герда Буцэрыуса «Маладая прэса Усходняй Еўропы» (прэміі фонда Цайт).

Журналістка ўжо атрымала запрашэнне на ўрачыстую цырымонію ўручэння, што пройдзе 15 чэрвеня ў Нобелеўскім інстытуце ў Осла (Нарвегія).

«Безумоўна, у нашай сённяшняй няпростай сітуацыі са СМІ, калі недзяржаўныя газеты апынуліся на мяжы закрыцця (у тым ліку, дарэчы, і „Народная воля“), гэтая прэмія — вялікая прыемнасць. Гэта знак увагі і падтрымкі з боку еўрапейскіх калег», — зазначыла Марына Коктыш у гутарцы з прэс-службай БАЖ, якая павіншавала журналістку з перамогай.

«Наша Ніва» таксама далучаецца да віншаванняў.

***

Прэмія «Маладая прэса Усходняй Еўропы» была заснаваная ў 1999 годзе нямецкім фондам «Zeit». Заснавальнік гэтага фонду — Герд Буцэрыус, вядомы выдавец, юрыст, палітык, які выступаў за свабоду слова. У апошнія гады да арганізатараў конкурсу далучыўся таксама нарвежскі фонд «Свабоднае слова». Лаурэатамі ўзнагароды могуць стаць як сродкі масавай інфармацыі, так і асобныя журналісты з Беларусі, Украіны, Грузіі, Расіі і паўднёвага Каўказа, якія выступаюць у падтрымку свабоды прэсы, свабоды слова і ліберальнай грамадзянскай супольнасці. Ад кожнай краіны журы штогод абірае аднаго альбо некалькіх лаўрэатаў.

У папярэднія гады прэмію Цайта з беларускіх СМІ атрымлівалі:

«Борисовские новости», «Новы час»,«Газета Слонімская», «Ежедневник», інфармагенцтва БелаПАН, «Белорусская деловая газета», «Салідарнасць», «Белорусский рынок», «Народная воля», «Свободные новости», «Наша Ніва», «Брестский курьер», «Витебский курьер-М», «Intex-press», «CDmag», Святлана Калінкіна, Мікола Маркевіч, Ася Трацюк.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?