Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з былым кіраўніком Нацбанка, прафесарам эканомікі і відным дзеячом апазіцыі Станіславам Багданкевічам. Мясніковіч прапаноўваў Багданкевічу супрацоўніцтва на афіцыйнай аснове. А таксама прасіў ідэй, як змагацца з крызісам.

Багданкевіч ад супрацоўніцтва адмовіўся. Ён прапанаваў прыцягваць маладзейшых спецыялістаў. У той жа час Багданкевіч выказаў свае бачанні шляхоў выхаду з крызісу: вызначаць курс рубля на біржы, прасіць у МВФ крэдыт 8 мільярдаў даляраў, спыніць палітычныя рэпрэсіі і ціск на СМІ і ўвогуле — мяняць імідж краіны.

Мясніковіч, у сваю чаргу, пазнаёміў прафесара Багданкевіча з планам дзеяння ўрада. Як расказвае Багданкевіч, нейкіх кардынальных захадаў не прадугледжваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?