Вільня. 29 і 30 мая Віленскім аэраклубам устроеныя былі палёты. Лётаў вядомы расійскі авіятар-лятун Утачкін. Ён падымаўся ў паветра разоў 5–6. Колькі разоў падымаўся з пасажырамі.

«НН». № 22. 1911

Менскі бізнэсмэн даведаўся, што на Ашмянскай мытні танна прадаюць сканфіскаваныя курыныя кумпячкі. Прыехаў. Сустрэў чалавека. Пытаецца: хто тут прадае сканфіскаваны тавар? Я — кажа той. Дамовіліся. Тамтэйшы атрымаў 21,5 тыс. даляраў і адбыў у невядомым кірунку. Купец назаўтра прыгнаў дзве фуры, каб пакласці тавар. Але ніхто не сустракаў яго з хлебам-соллю й курынымі нагамі. Аферыста шукаюць, але знойдуць, хіба, па гучным рогаце… А грошы, між іншым, былі пазычаныя.

«НН», № 22, 2001

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0