Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі пераменная воблачнасць. Ноччу па захадзе, днём месцамі па рэспубліцы кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах град. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с, днём пры навальніцах па Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцях шквалістае ўзмацненне да 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 13–19°С,

максімальная днём ад плюс 26°С па поўначы да плюс 32°С па поўдні краіны.

У Мінску заўтра, 2 чэрвеня, днём кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 15–17°С, максімальная днём плюс 28–30°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі пераменная воблачнасць. 3 чэрвеня ноччу месцамі, днём у паўднёва-ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны 4–9 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 9–16°С, па паўднёвым усходзе да плюс 18°С;

максімальная днём плюс 22–28°С, па Гомельскай вобласці да плюс 30°С.

4 чэрвеня без ападкаў. Вецер паўночнай чвэрці 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8–15°С, максімальная днём ад плюс 20°С па поўначы плюс 28°С па поўдні краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?