Губернатар Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра раскрыў страшную таямніцу. Аказваецца, «мегапраект» па вытворчасці ў Беларусі біядызельнага паліва апынуўся… пражэктам.

— На мой погляд, пакуль краіна на біядызелі больш страціла, чым знайшла, — цытуюць губернатара гродзенскія СМІ. — Дзяржава пастаўляла для вытворчасці 95% саляркі, астатняе — 5% тлустых кіслот, якія выраблялі на аснове рапсавага алею. Калі падлічылі, аказалася, што дзяржава недаатрымала 1 трыльён рублёў з-за таго, што цана была сфармаваная без уліку акцызу. Гэта значыць, камерцыйна гэта выявілася неэфектыўным і нявыгадным.

Вытворчасцю біядызелю ў вобласці займалася прадпрыемства «Гроднаазот», цяпер вытворчасць прыпынена. «І трэба сур’ёзна падумаць, ці варта працягваць», — заўважыў Сямён Шапіра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?