Культура

Фестываль AD.NAK! запрашае неабыякавых

Лічаныя дні засталіся да заканчэння прыёму работ на Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Аргкамітэт Фестывалю абяцае, што найцікавейшыя працы заслужана атрымаюць свае прызы.

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пройдзе 23 чэрвеня ў бізнэс-цэнтры IBB па адрасе: пр-т газеты «Праўда», 11. Ужо абвешчаны склад журы. З ім можна пазнаёміцца на сайце Фестывалю www.adnak.by. Найбліжэйшым часам будзе абвешчаная праграма семінараў і мерапрыемстваў, якія пройдуць у асноўны фестывальны дзень, 23 чэрвеня. Аргкамітэт абяцае, што кожны зможа знайсці ў праграме падзею на свой густ.

Прыём заявак на ўдзел у Фестывалі заканчваецца раней — ужо 6 чэрвеня, таму патэнцыйныя ўдзельнікі мусяць паспяшацца.

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! прапануе ўдзельнікам шырокі спектр намінацый і конкурсаў, у якіх можа ўдзельнічаць фактычна кожны ахвотны. Удзел у іх, як і ў самім Фестывалі, бясплатны, што, на думку арганізатараў, мусіць заахвоціць не толькі экспертаў у галіне рэкламы, але і нерэкламістаў — усіх зацікаўленых у пашырэнні ўжытку беларускай мовы і развіцці беларускай рэкламнай сферы.

У межах падрыхтоўкі да Фестывалю яго Аргкамітэт праводзіць конкурс работ у разнастайных намінацыях, ад друкаванай і аўдыёвізуальнай рэкламы да конкурсаў канцэптаў, якія пакуль што не знайшлі свайго ўвасаблення на практыцы.

Да ўдзелу ў намінацыях запрашаюцца найперш прафесіяналы рэкламнай галіны.

Для аматараў і простых спажыўцоў рэкламы Аргкамітэт Фестывалю заснаваў шэраг конкурсаў. Напрыклад, супольна з Беларускім фондам SOS-Дзіцячая вёска ладзіцца конкурс маладых беларускіх рэкламістаў, якія павінныя стварыць постар альбо серыю постараў па праблемах дзіцячага сацыяльнага сіроцтва.

Пры падтрымцы ZНЯТА STUDIO у межах Фестывалю ладзіцца конкурс фотаздымкаў AD.NAK ZНЯТА ТАК! На яго могуць падавацца як лічбавыя, так і стужкавыя фотаздымкі. Галоўнае, каб яны былі зроблены смачна і з душой.

Партнёр Фестывалю кампанія «Альтэрнатыўная лічбавая сетка» падтрымала сёлета ажно два конкурсы. Найперш яна прапануе прыдумаць слоган для аднаго са сваіх брэндаў — «Шпаркага Дамавіка». Ён павінен адлюстроўваць дынамізм і адкрытасць паслуг інтэрнэт-правайдынгу, якія даюцца пад гэтым брэндам.

Акрамя гэтага, «Альтэрнатыўная лічбавая сетка» выказала жаданне ўзнагародзіць пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу на найлепшае агучванне сусветных рэкламных ролікаў на беларускую мову. Пераклады будуць ацэньвацца не столькі па літаральнай перадачы іх тэксту, колькі па дакладнасці перакладу асноўнага паведамлення, арыгінальнасці інтэрпрэтацыі сэнсу, правільнасці моўных канструкцый і багацці мовы, а таксама па дынамічнасці стылю.

Таксама сёлета тым, хто ігнаруе факты беларускай гісторыі і традыцыі айчыннай культуры ў сваіх рэкламных прадуктах і дэманструе непрафесійны падыход да стварэння рэкламы, будзе прысуджацца антыпрэмія «Каша сувораўская».

Аргкамітэт Фестывалю спадзяецца, што сёлета Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! стане сапраўднай падзеяй не толькі ў рэкламным, але і ў культурным жыцці Беларусі. Гэтаму можа толькі паспрыяць актыўны ўдзел у ім зацікаўленай аўдыторыі.

Усю падрабязную інфармацыю аб Фестывалі можна знайсці на сайце adnak.by. Калі пасля азнаямлення са зместам сайта ва ўдзельнікаў застануцца пытанні, атрымаць адказы на іх можна праз e-mail adnak@budzma.org альбо па тэлефонах: +375 29 755–1434, 177–0121, +375 25 978–9787.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам29

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву40

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

Чаму не варта рабіць камп'ютарную тамаграфію без сур'ёзнай патрэбы6

У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя5

У цэнтры Мінска прайшлі спаборніцтвы на драганботах ФОТЫ1

Амазонскае племя падало ў суд на The New York Times за «паклёпніцкі» артыкул пра моладзь і порна4

У ЗША спыняць выпуск аднацэнтавых манет2

Забіты ў Іспаніі паплечнік Януковіча за некалькі дзён да смерці прыязджаў ва Украіну2

«У мяне было пяць мужчын. Шосты — Ісус». Ася Паплаўская хацела стаць манашкай, але не атрымалася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам29

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць