Міжнародная арганізацыя па пытаннях маніторынгу правоў чалавека Freedom House апублікавала сваю штогадовую справаздачу аб найбольш рэпрэсіўных дзяржавах свету. Беларусь апынулася ў адной групе з Сірыяй, Кубай і Кітаем.

Найгоршую адзнаку што да палітычных і грамадзянскіх правоў атрымалі дзевяць краін, сярод якіх Лівія, КНДР, Туркменія і Узбекістан. Асобна была адзначана кітайская правінцыя Тыбет.

Беларусь, паводле версіі міжнародных праваабаронцаў, аднесеная да катэгорыі краін, якія знаходзяцца на мяжы найгоршай адзнакі. Другое месца ў спісе найбольш рэпрэсіўных рэжымаў Беларусь дзеліць з сямю краінамі і дзвюма правінцыямі, сярод якіх Куба, Кітай, Сірыя і Паўночная Асеція.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?