«Абмежавальныя меры ў дачынньні да Мінска мы лічым контрпрадуктыўнымі. Пра гэта ЕС вядома»,
 — заявіў у інтэрв’ю агенцтву Інтэрфакс пастаянны прадстаўнік Расіі пры ЕС Уладзімір Чыжоў.

Паводле яго, беларуская тэма будзе згаданая падчас саміту Расія — ЕС, які пройдзе 9–10 чэрвеня ў Ніжнім Ноўгарадзе.

«Мы лічым, што трэба дзейнічаць метадамі ўключэння, а не ізаляцыі», — сказаў расійскі дыпламат. Ён падкрэсліў, што гаворка аб якіх-небудзь сумесных з ЕС дзеяннях Расіі супраць Беларусі не пойдзе.

Раней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Расія ніколі не займала пазіцыі, аналягічнай пазіцыі ЕС, па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, Расія толькі заклікала выконваць міжнародныя абавязацельствы, і не вяла размоваў аб санкцыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?