У Інтэрнэце з’явілася арыгінальная банерная рэклама. Адна маскоўская камп’ютарная фірма такім чынам шукае кандыдатаў з Беларусі для дыстанцыйнай працы.

«Найми сколько найдешь белорусов, — кажа цытата з А. Герцэна, і далей — Шукаем лепшых, а не бліжэйшых. Дыстанцыйная работа ў Маскве».

Работа для вэб-дызайнераў, праграмістаў, брэнд-менеджараў, вэб-кансультантаў ды інш.

Дарэчы, цалкам цытата з Герцэна гучыць наступным чынам: «Найми сколько найдешь белорусов, да чтоб завтра и начали копать пруд…». А. Герцэн «Былое и думы», 1868.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?