Вольга Класкоўская атрымала ліст ад брата, асуджанага на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе «19 снежня» Аляксандра Класкоўскага-малодшага.

Гэта першы ліст, напісаны ўжо пасля вынясення прысуду — 26 мая. Прыводзім некаторыя вытрымкі.

***

«Добры дзень, мае дарагія! Вы і самі ўсё бачылі. Аб прысудзе нічога пісаць не буду — ўсім і так усё ясна, у тым ліку і пракурору з суддзёй… Цяпер трэба падаваць касацыйную скаргу ў Мінскі гарадскі суд. Вядома, гэта нічога не зменіць, але трэба прайсці ўсе інстанцыі…

Забярыце ў следчага мой ноўтбук, канфіскаваны пры арышце — там усе дзіцячыя фатаграфіі і відэа з 2007 года. Можа, яшчэ што аддадуць…

Думаю прасіцца ў пэўную калонію, пакуль не вырашыў, але, мабыць, у Віцьбу. Адзінае, што цяпер хочацца, — гэта хутчэй патрапіць ў калонію, прайсці ўсе гэтыя «радасці» этапу з найменшымі фізічнымі і маральнымі стратамі…

Хочацца верыць, што ўсё гэта не дарма…

Як можаце, дапамажыце Наташцы з дзеткамі…

Можа спакойнае сямейнае жыццё са смаркатымі дзеткамі і каўбасой у халадзільніку не для мяне!"

26 мая суд Ленінскага раёна Мінска прысудзіў былога супрацоўніка міліцыі Аляксандра Класкоўскага па справе 19 снежня да пяці гадоў пазбаўлення волі. На гэтым тыдні вязня пераводзяць з СІЗА КДБ у СІЗА на Валадарскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?