Віктар Паўлавіч Статкевіч дамогся 2 чэрвеня сустрэчы з сынам —экс-кандыдатам у прэзідэнты Міколам Статкевічам.
Нагадаем, што ўчора
Па словах Віктара Паўлавіча, а
«Якая гэта сутрэча? Далі па тэлефону пагаварыць, — расказаў Віктар Статкевіч. — За сям’ю замкамі ён сядзеў, я яго толькі праз шкло бачыў».
Мікола Статкевіч распавёў бацьку, што
ў яго камеры сядзяць 13 чалавек, што камера дрэнна праветрываецца.Па словах Віктара Паўлавіча, сын схуднеў, але трымаецца бадзёра: «Што ён другое скажа мне? Усё добра — ён жа ведае маё становішча, таму і трымаецца».
Бацька вельмі засмучаны прысудам ды тым, што пабачыў сына толькі праз шкло. На пажаданне трымацца і верыць у лепшае, ён адказаў: «Ой, няма ўжо як і за што трымацца. Застаецца толькі надзея, якая памірае апошняй».
Мікола Статкевіч быў асуджаны 26 мая на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў вечарам 19 снежня 2010 года.