За два апошнія месяцы на аб’ектах чыгуначнага і паветранага транспарту супрацоўнікамі транспартнай міліцыі ў валютчыкаў было канфіскавана больш як 70 мільёнаў беларускіх рублёў, каля 14 тысяч долараў, больш як 38 тысяч расійскіх рублёў і 210 еўра
. Да адміністрацыйнай адказнасці за незаконныя валютныя аперацыі прыцягнуты 21 чалавек (сярэдні ўзрост — 40–45 гадоў), паведаміў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Аляксандр Марчанка.

Паводле яго інфармацыі, у канцы мая паблізу ад чыгуначнага вакзала ў сталіцы быў затрыманы 53-гадовы расіянін. Жыхар Петразаводска паспрабаваў незаконна абмяняць 10 тысяч долараў на 63 мільёны беларускіх рублёў, але быў затрыманы. Зараз па гэтым факце праводзіцца праверка, устанаўліваецца час, спосаб і месца атрымання валюты, а таксама вырашаецца пытанне аб прыцягненні затрыманага да адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?