Старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Беланоўскі лічыць, што давер насельніцтва да ўрада захаваецца максімум да сярэдзіны жніўня, калі ўлады не распачнуць радыкальных крокаў па паляпшэнні сітуацыі ў эканоміцы.
«Урад ужо прайграў інфармацыйную і эканамічную вайну і
выправіць сітуацыю можна толькі рэальнымі дзеяннямі, а не абяцаннямі.Давер насельніцтва да ўрада захаваецца да сярэдзіны жніўня,
гэта значыць да значнага росту выдаткаў працоўных, звязаных з пачаткам ацяпляльнага сезону і падрыхтоўкай дзяцей да школы», — сказаў М. Беланоўскі ў пятніцу ў Мінску на пазачарговым пасяджэнні Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаннях.
Ён заявіў: «Трэба выразна сказаць людзям, што будзе на валютным рынку».
«Калі ўрад робіць таямніцу з сваіх мер, нам і наймальнікам будзе складана ісці ў рэчышчы з урадам», — працягнуў М. Беланоўскі.
Прафсаюзны лідэр перакананы, што «рашэнне аб лібералізацыі цэнаўтварэння, зацягванне карэкціроўкі абменнага курсу былі памылкай, а можа быць, і дыверсіяй». «Народ пакараны, але пакуль трывае», — сказаў М. Беланоўскі.
На яго думку, «у выпадку непрыняцця захадаў
можа ўскладніцца сітуацыя на прадпрыемствах рэальнага сектара эканомікі, адбыцца зніжэнне занятасці і рост сацыяльнай напружанасці».
Н. Беланоўскі таксама прапанаваў ураду вярнуцца да ідэі павелічэння памеру дапамогі па беспрацоўі і выпрацоўцы больш жорсткіх механізмаў кантролю над цэнамі.