У пятніцу каля 17.30 на вуліцы Шаранговіча джып пераехаў дзяўчыну. Маладая мінчанка прымала сонечныя ванны каля футбольнага поля ў спальным раёне.

Месца ДТЗ знаходзіцца ўдалечыні ад праезнай часткі, у траве метровай вышыні і побач не было нават сцяжынак. Пацярпелая ў цяжкім стане дастаўленая ў шпіталь, кіроўца джыпа знік з месца здарэння, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».

Аляксей Лазарчык, інспектар ДПС АДАІ Фрунзенскага раёна Мінска кажа: «Відавочна, джып рухаўся па зялёнай зоне дваровай тэрыторыі па вуліцы Шаранговіча з боку вёскі Сухарава ў кірунку вуліцы Шаранговіча. Мабыць, кіроўца не заўважыў дзяўчыну, што загарала ў траве, і здзейсніў на яе наезд.

Сведка бачыў там чырвоную машыну маркі «Хёндай» і запомніў першыя дзве лічбы нумара — 19, 7-ы рэгіён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?