Міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын станоўча ацэньвае перспектывы выдзялення крэдыту Беларусі з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Пра гэта ён заявіў 4 чэрвеня ў Кіеве па выніках пасяджэння міністраў фінансаў краін СНД.

«Я не магу гаварыць загадзя, але думаю, што ўсё будзе паварочвацца пазітыўна», — цытуе Кудрына РІА Новости.

Ён адзначыў, што на сённяшнім пасяджэнні міністраў фінансаў краін СНД быў падпісаны мемарандум, задачай якога з’яўляецца ўніфікацыя фінансавай палітыкі краін-удзельніц.

«Цяпер мы павінны думаць пра наступны этап сумеснай працы, узаемадзейнічаць ва ўсіх сферах фінансавай працы. Усё гэта — магчымасці для нашай сумеснай працы», — падкрэсліў Кудрын.

Як раней паведамляў БелаПАН, пытанне аб выдзяленні крэдыту будзе абмяркоўвацца сёння на пасяджэнні ў Кіеве рады Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. З гэтага фонду Беларусі можа быць выдзелена 3 млрд. долараў, з іх у 2011 годзе — 1,2 мільярда. Пры гэтым першы транш можа скласці 800 млн. долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?