Міністры фінансаў краін ЕўрАзЭС на пасяджэнні ў Кіеве 4 чэрвеня ўхвалілі выдзяленне Беларусі крэдыту з антыкрызіснага фонду гэтай арганізацыі. Кудрын: прыватызацыя застаецца ўмовай.
Агульная сума крэдыту складзе 3 млрд даляраў ЗША. 1,2 млрд будзе выдзелена ў 2011 годзе (першы транш — 800 млн. — цягам найбліжэйшага тыдня), 0,8 млрд — у 2012 годзе, 1 млрд — у
«Пасля прыняцця рашэння прэм’а таксама абмеркаваў з ім розныя нюансы рэалізацыі беларускай стабілізацыйнай праграмы іер-міністр РФ Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове са сваім беларускім калегам Міхаілам Мясніковічам інфармаваў яго аб дэталях прынятага рашэння,
Як заявіў
крэдыт даецца на 10 гадоў па плаваючай стаўцы 4,1% гадавых.
Паводле яго слоў,
прыватызацыя беларускіх актываў на 7,5 млрд даляраў цягам трох гадоў засталася адной з умоў прадастаўлення Мінску крэдыту.
«Асноўным фактарам прытоку капіталу з’яўляецца прыватызацыя, таму ёсць і прыватызацыйныя ўмовы, яны звязаны з тым,
каб цягам трох гадоў прыватызаваць маёмасць на суму 7,5 млрд даляраў — па 2,5 млрд у год.Гэта ўмова, безумоўна, захаваецца», — сказаў Кудрын.
Кудрын адзначыў, што на радзе Антыкрызіснага фонду прынялі да ведама ліст аб намерах, дасланы ўрадам Беларусі і Нацыянальным банкам аб мерах палітыкі на бліжэйшыя тры гады.
«Хачу звярнуць увагу, што ніхто не просіць праводзіць прыватызацыю па заніжаных цэнах,па-за конкурсам, гэта павінна ажыццяўляцца згодна з прызнанымі ў свеце працэдурамі», — адзначыў Кудрын.
Акрамя таго, ён дадаў, што для сябе Расея вызначыла памер штогадовай прыватызацыі на ўзроўні $10 млрд. Пры гэтым гаворка ідзе аб прыватызацыі «першакласных актываў». Да гэтых актываў ён аднёс долі дзяржавы ў ВТБ, Ашчадбанку, Саўкамфлоце, «Раснафце».
На гэтым тыдні Беларусь апублікавала план выхаду з
Надыходжанне пазыкі дазволіць Нацбанку спаталіць валютны голад у Беларусі. Можна чакаць некаторага росту курса рубля і ажыўлення на фінансавым рынку краіны.
Тым не менш, Мінску не дазволяць выкарыстаць крэдыт цалкам на стабілізацыю курса рубля. Як сцвярджаюць Naviny.by, адной з умоваў выдзялення крэдыту стаў рост валютных рэзерваў Беларусі. Гэта значыць, атрыманыя сродкі перадусім маюць легчы ў запасы.
Беларусь звярнулася таксама па крэдыт да Міжнароднага валютнага фонду. У МВФ Беларусь просіць ад 3,5 да 8 мільярдаў даляраў. Па атрыманні абодвух гэтых крэдытаў агульная замежная запазычанасць краіны можа дасягнуць 100% ад ВУП, што азначае крытычны ўзровень для эканомікі тыпу беларускай.