Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў пазабавіў вынікамі свайго апытання:

Як паведамляе iiseps.org, пры адказе на запыт «Назавіце, калі ласка, імёны беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў нацыянальнага ўзроўню. якія ў найбольшай ступені выражаюць вашы інтарэсы» першы радок заняў Зянон Пазьняк. Ягоную кандыдатуру адзначылі 20% работнікаў недзяржаўнага і 10% — дзяржаўнага сэктароў (агулам — 15%).

На другім месцы апынуўся экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч (12%). А яшчэ адзін нядаўні прэтэндэнт на прэзыдэнцкі пост Аляксандар Казулін з 5% заняў толькі пяты радок у рэйтынгу выразьнікаў інтарэсаў беларускай эліты.

Сацыёлягі лічаць, што лідарства Пазьняка багата ў чым абумоўленае пратэстам супраць неэфэктыўнасьці апазыцыйных палітыкаў. На падставе вынікаў апытаньня яны робяць выснову, што крызысная сытуацыя, якая склалася пасьля паразы на сакавіцкіх прэзыдэнцкіх выбарах, белерускай элітай яшчэ не пераадоленая.

Я думаю, тут не толькі пратэст. Палітыка Пазняка можна не любіць. Крытыкаваць і не згаджацца з яго тактыкай і бачаннем бягучага кантэксту. Можна не любіць чалавека Пазьняка. Я напрыклад, не люблю яго як чалавека вельмі моцна. Менавіта па-чалавечы - не за ягоны пошук шпіёнаў і здраднікаў, а, напрыклад, за галаслоўныя сцвярджэнні ў 1999 годзе, што Ганчар жывы і хутка з’явіцца.

А вось чаго ў Зянона не адымеш, дык гэта дару прадбачання. Бяда яго ў тым, што ён апярэдзіў, можа, час, што ён пачаў гаварыць тое і аб тым, пра што шмат хто чуць не быў гатовы. Вазьміце і перачытайце яго артыкул “О русском империализме и его опасности” 1994 года.  Гэты артыкул запраграмаваў Пазьняка на паразу на выбарах у 1994 годзе. Шлейф ат тэрытарыяльных прэтэнзіяў да Расеі цягнецца і зараз, і Лукашэнка не марнуе нагоды пра гэта нагадаць. Але давайце ўзгадаем і іншае - дыягназ, які паставіў Пазьняк яшчэ той, далукашэнкаўскай Беларусі. І той, яшчэ дапуцінскай Расеі

Имперское государство с имперским общественным сознанием, имперской экстенсивной политикой, с многонациональной структурой не может быть демократическим. Это аксиома, о которой приходится напоминать. Не будет демократической России, пока будет эта старая Россия. Демократия и империализм несовместимы. Это антиподы. Существование этого государства драматично для самого же российского общества прежде всего тем, что в нем в силу его имперского содержания не сформировались полноценная европейская русская нация и полноценное европейское национальное сознание.

Мы стали свидетелями редкого явления, когда существующее правительство Беларуси проводит фактически оккупационную пророссийскую политику против своего государства, направленную на разрушение экономики и ликвидацию независимости.

Нельзя даже формально состоять с Россией в каких-либо союзах или содружествах (это не касается двусторонних связей и торговли), чтобы не давать повода применения по отношению к Беларуси имперской политики.

Як не круці-вярці, а Пазьняк - прарок. Бяда ў тым, што прарокі выбары не выйграюць. Бяда Пазьняка была, магчыма, ў тым, што ён сам гэтага не зразумеў. Аднак, актуальнасць таго, што ім сказана і прадказана, не змяньшаецца з цягам часу.  Сёння, пасля этнічных чыстак грузін у Маскве, генацыду ў Чачні, забойстваў Паліткоўскай і Літвіненкі,  правакацыяў у Абхазіі і Прыднястроўі, нарэшце, газавага шантажу Беларусі, становіцца зразумелым, пра што ён тады казаў.

Фактычна, Зянон паўтарыў, сваімі словамі, што калісьці пісаў з-пад шыбеніцы Каліноўскі. “Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе”.

У свой час, гэта таксама было “палітнекарэктным” і палітычна пройгрышным. Магчыма, Каліноўскаму таксама не хапала пачуцця рэальнасці і сувязі з масамі. Аднак, відавочна, што праз 140 гадоў наш нацыянальны інтарэс аказаўся нязмененым. Пазьняк быў хіба адзіны, хто асмеліўся яго выказаць ізноў.

ФВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?