Першы польскі спеўны конкурс «X-Factor» скончаны. Яго пераможцам стаў беларус Генік Лоска, які таксама ў якасці галоўнага прызу атрымае кантракт на запіс альбома, яго рэкламу і 100 тыс. злотых.

 gazeta.pl

gazeta.pl

Геніку Лоску — 36 гадоў. Ён нарадзіўся ў Белаазёрску, на пачатку 90-х пераехаў з Гродна ў Варшаву разам са сваім гуртам «Seven B». Пасля заснаваў сольны музычны праект, які, аднак, сур’ёзнага камерцыйнага поспеху не меў. Зарабляў у тым, што граў на вуліцах Варшавы.

З год таму яго пабачыла ўся Польшча ў папулярным тэлешоу «Мam Talent». У наступны этап Генадзь не трапіў, але гледачам запомніўся. Пасля гэтага на youtube сталі выкладаць відэа выступаў беларускага музыкі на вуліцах польскай сталіцы.

Удзел у тэлешоў «X Factor» на канале TVN стаў для яго больш удалым. Ён прайшоў усе стадыі адбору і трапіў у фінал, разам з двума другімі спевакамі Міхалам Шпакам і Адай Шульц.

Гледачы шляхам смс-галасавання выбралі Геніка Лоску.

«Генадзь скарыў палякаў сваёй аўтэнтычнасцю і шчырасцю. У ім няма пафасу, уласцівага тым, хто ўдзельнічае ў тэлешоу. Ён проста бярэ гітару і спявае. І гэтая прыродная шчырасць імпануе дзесяткам тысячаў людзей», — кажа яшчэ адзін музыкант з Беларусі, які жыве ў Польшчы — Павел Карпеш, больш вядомы, як Кроў — лідар праекту «Чырвоным па белым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?