Дзмітрый Няфёдаў, які адказваў за суполку «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».
ГрамадстваЗатрыманы яшчэ адзін адміністратар суполкі Вконтактеабноўлена Дзмітрый Няфёдаў, які адказваў за суполку «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».
3 чэрвеня, у пятніцу, каля апоўначы на кватэру да Дзмітрыя Няфёдава прайшлі з вобшукам супрацоўнікі КДБ. Афіцыйна — па справе падпалу Дома правасуддзя. Як паведаміў адзін з сяброў Няфёдава, вобшук праводзіўся павярхоўна. Галоўная мэта праходу — забраць камп’ютар. Дзмітрый — адзін з адміністратараў суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Вконтакте, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі.
Падчас судовага пасяджэння, як паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна», суддзя Мікалай Балаўнёў накіраваў справу на дапрацоўку. Ён звярнуў увагу на тое, што ўказаны ў пратаколе час, калі Дзітрый Няфёдаў лаяўся, не супадае з часам правядзення вобшуку на яго кватэры.Грамадскага актывіста вызвалілі ў залы суда. Пасля затрымання Няфёдава яго паспелі выдаліць з ліку адміністратараў суполкі. Таму доступу да яе Дзмітрый ужо не мае. Суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» заклікае людзей выходзіць у пэўны час на галоўную плошчу свайго горада. Выходзіць, каб паказаць, колькі сапраўды людзей хоча перамен. Ні пра якія гвалтоўныя дзеянні гаворкі ў суполцы не вядзецца. Гэта ўжо не першы выпадак за апошнія дні, калі спецслужбы затрымліваюць адміністратараў суполак Вконтакте. Таксама ў пятніцу, 3 чэрвеня, у КДБ забралі Сяргея Паўлюкевіча («Мы за вялікую Беларусь!», «Марш мільёнаў»). Маладому чалавеку загадалі выдаліць суполкі.
падпіска на каментары
каментары праз RSS
16
каментароў
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Николай напiсаў(ла) 6 чэрвеня 2011 у 10:32
fh напiсаў(ла) 6 чэрвеня 2011 у 10:35
wert напiсаў(ла) 6 чэрвеня 2011 у 10:39
А што так забегалі,лукашыстыя? напiсаў(ла) 6 чэрвеня 2011 у 10:53
МатрУна напiсаў(ла) 6 чэрвеня 2011 у 11:39
орифлэйм напiсаў(ла) 6 чэрвеня 2011 у 11:48
2МатрУна напiсаў(ла) 6 чэрвеня 2011 у 11:53
Недаверлівы напiсаў(ла) 6 чэрвеня 2011 у 12:44
фаберлик напiсаў(ла) 6 чэрвеня 2011 у 12:58
ніколі мяне ня знойдзеш напiсаў(ла) 6 чэрвеня 2011 у 13:27
grmaster напiсаў(ла) 6 чэрвеня 2011 у 13:27
Void напiсаў(ла) 6 чэрвеня 2011 у 13:29
Гнев напiсаў(ла) 6 чэрвеня 2011 у 14:20
g напiсаў(ла) 6 чэрвеня 2011 у 14:45
PI напiсаў(ла) 6 чэрвеня 2011 у 15:07
Варган напiсаў(ла) 6 чэрвеня 2011 у 15:32
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|