Сёння адбылася прэс-канферэнцыя галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі Бернда Штанге, яна была прысвечаная будучаму адборачнаму матчу з камандай Люксембурга.

Сп. Штанге, у прыватнасці, заявіў:

«Мы вельмі ўдзячныя нашым заўзятарам за падтрымку ў матчы з Францыяй (1:1). Мы былі ў шоку, што на сераду прадалі толькі 11 тысяч квіткоў. Але дзякуй прэсе. Нам удалося запоўніць стадыён. Хоць некаторыя інтэрнэт-парталы пісалі гадасці і перашкаджалі нам прадаваць квіткі. Дзякуючы гледачам мы згулялі не 2 хвіліны дадатковага часу, а 1 хвіліну 45 секундаў. Так гледачы свісталі, каб хутчэй скончылася.

Наогул, прызнацца, я б зрабіў вольны ўваход на гульню з Люксембургам. А тыя, хто ўжо купілі квіткі — хай па ім ідуць на Боснію [2 верасня].
Зараз эканамічная сітуацыя складаная».

«Цяпер наша мэта — перамагчы Люксембург, набраць 12 балаў і заняць другое месца ў групе. Заўтра ўвечары нам патрэбна гэтая перамога», — сказаў Бернд Штанге.

***

Матч Беларусь — Люксембург пройдзе ў аўторак, 7 чэрвеня, на стадыёне «Дынама». Пачатак, а 20-й. На вечар прагназуецца +23 градусы, ясна, без ападкаў, лёгкі паўднёва-ўсходні ветры, 3 м/секунду.

Кошт квіткоў ад 3 тыс. да 30 тыс.

Пасля 6 тураў: Францыя — 13 (6), Беларусь — 9 (6), Албанія — 8 (5), Румынія — 8 (6), Боснія — 7 (5), Люксембург — 1 (6).

У кастрычніку 2010 г. у Люксембургу беларусы згулялі ўнічыю — 0:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0