Праваслаўная Царква кананізавала яшчэ аднаго святара-пакутніка, загінулага ад рук камуністаў. 4 чэрвеня ў царкве Уваскрасення Хрыстова ў Дзісне да ліку святых быў урачыста далучаны айцец Канстанцін Жданаў, закатаваны бальшавікамі летам 1919 года.

 westki.info

westki.info

Літургію і абрад кананізацыі ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел амаль усе беларускія праваслаўныя епіскапы. Вернікаў, якія прыйшлі на кананізацыю, было столькі, што яны не змясціліся ў царкве.

Канстанцін Жданаў нарадзіўся ў 1875 годзе ў Шаркоўшчыне. У 1900 годзе стаў праваслаўным святаром. Пад яго кіраўніцтвам у 1908-1912 годзе была збудаваная Свята-Успенская царква ў Шаркоўшчыне. Айцец Канстанцін выкладаў Закон Божы ў мясцовых школах, быў заснавальнікам прытулка для бедных. Мясцовае насельніцтва вельмі паважала святара за яго пастырскую дзейнасць.

У 1919 годзе Дзісненскі павет быў ахоплены тэрорам, які разгарнулі бальшавікі. Айца Канстанціна Жданава арыштавалі проста пасля Літургіі і даставілі ў Дзісну. Там святара збілі да непрытомнасці і жывога закапалі ў зямлю. Пасля сыходу бальшавікоў вернікі перапахавалі цела айца Канстанціна пад алтаром Свята-Адзігітрыеўскай царквы ў Дзісне. У 2008 годзе парэшткі былі эксгумаваныя, і пасля кананізацыі будуць знаходзіцца ў адмысловай рацы ў Свята-Уваскрасенскай царкве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?