Былы супрацоўнік міліцыі Аляксандр Класкоўскі, адзін з асуджаных па справе аб масавых беспарадках, напісаў заяву аб пераводзе з мінскага СІЗА № 1 у калонію, не чакаючы вынікаў разгляду касацыі.
Пра гэта паведаміла яго сястра Вольга.

Паводле слоў Вольгі Класкоўскай, ад брата прыйшоў першы ліст са следчага ізалятара, датаваны 2 чэрвеня. Класкоўскі меў намер абскардзіць вырак суда Ленінскага раёна, але зрабіў гэта ён ці касацыйную скаргу падала яго адвакат Ірына Бурак, пакуль невядома. Класкоўскі, як былы супрацоўнік міліцыі, разлічвае трапіць у калонію «Віцьба-3» пад Віцебскам.

У лісце Аляксандр Класкоўскі паведаміў, што 2 чэрвеня яму перадалі газеты: «Комсомольскую правду» в Белоруссии», «Нашу ніву» і «Прессбол».

Нагадаем, Класкоўскі абвінавачваўся на падставе ч. 1 і ч. 2 арт. 293 (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках), арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады) і арт. 382 КК (самавольнае прысваенне звання або ўлады службовай асобы). 26 мая суд Ленінскага раёна Мінска прыгаварыў яго да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?