Купалле ў Лондане сёлета адбудзецца 25 чэрвеня.

Месца правядзення – традыцыйнае: сад Беларускага рэлігійна-культурнага цэнтра ў Паўночным Фінчлі (39 Holden Road).

Тым часам 4 чэрвеня прайшоў Гадавы сход Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ), найстарэйшай беларускай арганізацыі ў гэтае краіне, што дзейнічае ад 1947 г. На сходзе была абмеркаваная праца арганізацыі за мінулы год і зацверджаная Ўправа на наступны Кіраўніком арганізацыі была пераабраная Лёля Міхалюк, якая ўзначальвае ЗБВБ ўжо цягам некалькіх гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?