Фрунзенскі суд адмовіў Аляксандру Фядуту ў магчымасьці выехаць у Вільню для ўдзелу ў навуковай канфэрэнцыі, прысьвечанай культурнай спадчыне Вялікага Княства Літоўскага.

Паводле Фядуты, суд адмовіў на той падставе, што не ўступіў у законную юрыдычную сілу прысуд, які быў вынесены ўдзельнікам Плошчы, бо абвінавачаныя падалі касацыйную скаргу.

Аляксандар Фядута атрымаў 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у 2 гады. Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

«Я дрэнна стаўлюся да такіх санкцый, бо не зьбіраўся там займацца ніякай палітычнай дзейнасьцю, а менавіта навуковай. Тыя паўгода жыцьця, якія ў мяне адняла ўся гэтая надуманая справа, прымушаюць мяне перанесьці абарону доктарскай дысэртацыі, бо я не пасьпеў у тэрмін скончыць манаграфію. Па-другое, я пэўны час, паколькі яшчэ будзе разглядацца і касацыя, не змагу браць удзел у навуковых канфэрэнцыях, на якія ўжо маю запрашэньні», — сказаў Фядута.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?