Таксама палітыку адмовілі ў спатканні з жонкай.
Стала вядома месца зняволенняНагадаем, што суд Ленінскага раёна пакараў Статкевіча шасцю гадамі зняволення за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня.экс-кандыдата у прэзідэнты Міколы Статкевіча.
Як паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч,
Статкевіч будзе адбываць пакаранне ў шклоўскай калоніі.Там ужо знаходзіцца адзін з арыштаваных па справе 19 снежня — Дзмітрый Новік (асуджаны на 3,5 гады турмы). Раней у Шклове сядзелі Зміцер Дашкевіч і Мікола Астрэйка.
Марына Адамовіч таксама расказала, што ёй адмовілі ў спатканні з Статкевічам. За адмовай стаяць прозвішчы старшыні Ленінскага суда Жаўнерчык, а таксама суддзі Грачовай.
Да разгляду касацыйнай скаргі былы кандыдат у прэзідэнты будзе знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.
Каментары