Супрацоўніцтва Брусэля з Мінскам у рамках праграмы Усходняе Партнёрства не працуе.
З такой заявай выступіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў інтэрв’ю Радыё Свабода з нагоды старшынства Польшчы ў ЕС, якое стартуе 1 ліпеня.

«Усходняе Партнёрства мае на мэце рэалізацыю практычных захадаў для збліжэння краінаў з ЕС. Калі, як у выпадку зь Беларуссю, краіны не жадаюць збліжацца з ЕС, то праграма, зразумела, не працуе», — сказаў кіраўнік польскага МЗС.

Ён, аднак, адзначыў магчымасьць супрацоўніцтва ў пытанні спрашчэння візавага рэжыму.

Сярод прыярытэтаў ЕС у часе польскага старшынства Сікорскі згадаў эканамічнае аздараўленне і ўмацаванне вайсковага патэнцыялу Еўропы, падтрымку дэмакратыі на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, збліжэнне з Малдовай, Украінай і Расіяй.

Беларускае пытанне ў гэтым спісе згадана не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?