З чацвёртага квартала ў Беларусі вырастуць памеры аднаразовых дапамог у сувязі з нараджэннем дзяцей.
Аб гэтым паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак у ходзе анлайн-канферэнцыі «Асаблівасці арганізацыі працы жанчын і непаўналетніх», якая праходзіць 7 чэрвеня на сайце ведамства.

Паводле яго слоў, паслядоўнае павелічэнне дапамог, звязаных з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, з чацвёртага квартала прадугледжана ў рамках праекта Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі на 2011–2015 гады. У прыватнасці, плануецца

ўдвая павысіць аднаразовую дапамогу пры нараджэнні першага дзіцяці — да 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — да 14 бюджэтаў пражытачнага мінімуму.
Нагадаем, з 1 мая бюджэт пражытачнага мінімуму складае 343 тыс. 260 рублёў.

Акрамя таго, памер дапамогі па догляду за дзіцем да трох гадоў плануецца дыферэнцыраваць у залежнасці ад чарговасці нараджэння дзяцей і падлічваць з памеру сярэднямесячнай заработнай платы ў Беларусі.

Паводле слоў Румака, цяпер памеры дзяржаўных дапамог у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей увязаны з памерам бюджэту пражытачнага мінімуму і пераразлічваюцца штоквартальна. З 1 мая 2011 года памер дапамогі па догляду за дзіцем да трох гадоў складае 343 тыс. 260 рублёў. За студзень-май сярэднямесячны памер дапамогі па догляду за дзіцем да трох гадоў павялічыўся на 23,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?