Бернд Штанге вызначыўся са стартавым складам на матч са зборнай Люксембурга. З першых хвілін на поле стадыёна "Дынама" з'явіцца Юры Жаўноў, які прапускаў матч з Францыяй з-за траўмы. Таксама ў склад вернецца Аляксандр Кульчы, які заменіць на месцы апорнага паўабаронцы Сяргея Амельянчука, пераведзенага ў сувязі з траўмай Аляксандра Мартыновіча на пазіцыю цэнтральнага абаронцы.

Штанге зноў пачне матч супраць Люксембурга з адным форвардам. У першым матчы гэтых каманд беларусы таксама дзейнічалі толькі з Віталём Радзівонавым наперадзе.

Поўны склад зборнай Беларусі выглядае так: Жаўноў - Шытаў, Амельянчук, Верхаўцоў, Бардачоў - Цігараў, Кульчы - Калачоў, Трубіла - Пуціла - Варанкоў.

Нагадаем, скончыўся тэрмін дыскваліфікацыі ў Сяргея Карніленкі, аднак Штанге вырашыў не ставіць футбаліста ў асноўны склад.

Матч Беларусь -- Люксембург пачнецца а 20-й гадзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?